Раніцай 30 сакавіка на ўваходзе ў менскую станцыю мэтро «Магілёуская» міліцыяй быў затрыманы вядомы паэт, былы палітвязень Славамір Адамовіч.

Фармальная прычына затрыманьня — высьвятленьне асобы, але сапраўдная, як распавёў «Свабодзе» Славамір Адамовіч, зьвязаная з падзеямі ва Украіне.

«Некалькі дзён выходжу ў горад з жоўта-блакітнай і бел-чырвона-белай стужкамі на вопратцы. Гэта мой знак салідарнасьці з укріанцамі ў іх барацьбе з акупантамі з Расеі. І вось затрымалі на ўваходзе ў мэтро. Зараз разьбіраюцца з маёй асобай. Па тэлефоне начальству пэўна кажуць, што «ў яго была жоўта-блакітная стужка, што зь ім рабіць», — распавёў Славамір Адамовіч па тэлефоне зь міліцэйскага пастарунку на станцыі мэтро.

Паводле закону, міліцыя можа затрымаць грамадзяніна дзеля высьвятленьня асобы на 3 гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?