Міхаіл Хадаркоўскі атрымаў від на жыхарства ў Швейцарыі, паведамляе ІТАР - ТАСС са спасылкай на Федэральнае ўпраўленне па справах міграцыі.

Дазвол быў выдадзены 27 сакавіка. Як заявілі ў ведамстве, экс-палітвязень абраў кантон Санкт-Гален, таму што там ужо пражываюць яго жонка і дзеці. Прадстаўнік упраўлення таксама выказаў меркаванне, што Хадаркоўскі выбраў гэты кантон для пражывання з-за «спрыяльнага рэжыму падаткаабкладання». Пра тое, што ён папрасіў від на жыхарства стала вядома ў сярэдзіне сакавіка.

Хадаркоўскі паляцеў у Еўропу адразу пасля вызвалення, у Швейцарыі ён знаходзіцца ўжо некалькі месяцаў. У пачатку студзеня яму выдалі шэнгенскую візу тэрмінам на тры месяцы, якая дазволіла яму пераехаць у Швейцарыю з Берліна. Ён заявіў, што не плануе вяртацца ў Расію, пакуль яму не гарантуюць магчымасць выехаць за мяжу.

Хадаркоўскі быў вызвалены з расійскай калоніі 20 снежня мінулага года пасля падпісання Уладзімірам Пуціным указа аб яго памілаванні. Ён правёў у зняволенні дзесяць гадоў. Суд прызнаў яго вінаватым па двух крымінальных справах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?