Песня беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі» стала культавай ва Украіне.

Сёння, 30 сакавіка, падчас матча ўкраінскай футбольнай прэм'ер-лігі паміж днепрапятроўскім «Дняпром» і кіеўскім «Дынама» (2:0) песню «Воіны свету» спявала добрая частка стадыёна ў Днепрапятроўску. Сённяшняя перамога, дарэчы, дазволіла «Дняпру» абысці Кіеў у турнірнай табліцы і выйсці на другое месца.

Таксама перад матчам 1,5 тыс. заўзятараў «Дняпра» і «Дынама» прайшлі маршам еднасці па Днепрапятроўску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0