У Францыі сёння, 30 сакавіка, прайшоў другі тур муніцыпальных выбараў.

Прадстаўнікі апазіцыйнай правацэнтрысцкай партыі «Саюз за народны рух», згодна з вынікамі экзіт-полаў, набралі ў другім туры 49% галасоў. Кіруючая ў Францыі Сацыялістычная партыя — 42%. На трэцім месцы — ультраправы «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн з 9%, паведамляе lenta.ru

У выбарах на пасаду мэра Парыжа, які з 2001 года займае член сацыялістычнай партыі Бертран Деланаэ, лідзіруе сацыялістка Ан Ідальго.

Згодна з экзіт-поламі, яна набрала ў другім туры выбараў 54,5% галасоў. Яе асноўная суперніца ад «Саюза за народны рух» Наталі Касцюшко-Марызе (Nathalie Kosciusko-Morizet), якая займала пасаду міністра пры прэзідэнце Нікаля Сарказі, набрала 45,5%.

Наталі Касцюшко-Марызэ мае беларускія карані і паходзіць з сям’і з вялікім палітычным мінулым.

Далёкі продак Наталі Касцюшкі-Марызэ быў братам Тадэвуша Касцюшкі — кіраўніка паўстання 1794 г. Дзед Жак Касцюшка быў паслом Францыі ў ЗША, прадзед Андрэ Марызэ — сенатарам, бацька, Франсуа Касцюшка-Марызэ з’яўляецца мэрам Сеўра.

Наталі Касцюшка-Марызэ ад 2008 г. была мэрам горада Ланжумо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0