Дзярждума прыняла рашэнне аб дэнансацыі расійска-ўкраінскіх пагадненняў па Чарнаморскім флоце РФ. За гэта прагаласавалі аднагалосна 443 дэпутата.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс 28 сакавіка ў Дзярждуму праект закона «Аб спыненні дзеяння пагадненняў, якія тычацца знаходжання Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны». У ім прапаноўваецца спыніць дзеянне расійска-ўкраінскага пагаднення паміж РФ і Украінай аб параметрах падзелу Чарнаморскага флоту ад 28 мая 1997 года, пагаднення аб статусе і ўмовах знаходжання Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны ад 28 траўня 1997 года, пагаднення аб ўзаемаразліках, звязаных з падзелам і знаходжаннем Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны ад 28 мая 1997 года, а таксама так званага харкаўскага пагаднення па пытаннях знаходжання Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны ад 21 красавіка 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?