Экс-губернатара Чаркаскай вобласці Сяргея Тулуба абвясцілі ў міжнародны вышук.

Пра гэта паведамляе в.а. начальніка ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю УМВД ў Чаркаскай вобласці падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дзенісенка. Па словах прадстаўніка міліцыі, Сяргей Тулуб, напэўна, знаходзіцца за мяжой, таму што апошні раз яго бачылі падчас пералёту з данецкага аэрапорта ў Стамбул. Дзенісенка распавёў, што з Данецка беглы губернатар вылецеў 23 лютага. Ва Украіну ён не вяртаўся.

«Згодна з інфармацыяй памежнай службы, да гэтага часу ён не перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Цяпер ім займаецца Інтэрпол», — паведаміў ён.

Як вядома, падчас студзеньскіх пратэстаў у Чаркасах адным з патрабаванняў мітынгоўцаў была адстаўка Тулуба. Яны ўзялі штурмам будынак абласной адміністрацыі, які потым міліцыя адбіла назад, затрымаўшы некалькіх актывістаў. Пазней невядомыя асобы наладзілі правакацыю, зрабіўшы спробу новага штурму, які завяршыўся збіццём пратэстуючых і «аўтамайданаўца» сілавікамі. У лютым, з абвастрэннем пратэстаў у Украіне, Тулуб напісаў заяву аб адстаўцы. 25 лютага яго абвясцілі ў вышук за растрату дзяржаўных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?