«Мы знойдзем усе магчымыя спосабы, каб нашы грамадзяне ў Крыме і Севастопалі былі забяспечаныя чыстай прэснай вадой», — сказаў Мядзведзеў, якога цытуе ІТАР-ТАСС.

У цяперашні час водазабеспячэнне Крыма ажыццяўляецца вадой з Дняпра праз паўночна-крымскі канал, знос якога дасягае 80%.

Па словах Мядзведзева, вырашыць праблему «можна за кошт будаўніцтва водаправода з тэрыторыі Кубані, стварэння вадасховішчаў на Таманскім паўвостраве, распрацоўкі падземных радовішчаў прэсных вод у Джанкойскім і Ніжагорскім раёне».

«Ёсць варыянт будаўніцтва завода па апрасненні марской вады», — сказаў Мядзведзеў.

Ён паабяцаў, што ўрад «прааналізуе ўсе варыянты, абярэ аптымальны або некалькі аптымальных і прыступіць да рэалізацыі».

Мядзведзеў таксама сёння паўтарыў, што Крым будзе забяспечаны альтэрнатыўнымі крыніцамі электразабеспячэння.

«У выпадку любых крытычных сітуацый мы заўсёды зможам забяспечыць альтэрнатыўнымі крыніцамі энергазабеспячэння паўвостраў. Перш за ўсё, абараніць сацыяльна значныя аб'екты. У прыватнасці размова ідзе аб мабільных газатурбінных электрастанцыях і іншых магчымасцях, якія на дадзены момант створаныя», — сказаў ён.

Акрамя таго, Расія мае распачаць пабудову моста праз Керчанскі праліў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?