Расія, якая пастаўляе энерганосьбіты і купляе прамысловыя тавары, з'яўляецца ключавым гандлёвым партнёрам Еўрасаюза, і шэраг еўрапейскіх бізнэс-гігантаў заклікалі да асцярожнасці ва ўжыванні санкцый да Масквы.

Расія застаецца рынкам стратэгічнай значнасці», — сказаў кіраўнік Fiat-Chrysler Серджыа Маркіоні ў панядзелак на сустрэчы з акцыянерамі.

Крэдытор маскоўскага завода ЗІЛ, дзяржаўны Ашчадбанк і ўрад Масквы яшчэ вясной 2012 года вырашылі арганізаваць на плошчах старога завода грузавікоў кантрактную вытворчасць лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў (LCV) магутнасцю не менш 40 тыс. у год, папярэдне дамовіўшыся з Fiat і Renault, але пакуль перамовы не далі выніку.

«Перамовы з Расійскай Федэрацыяй і Ашчадным банкам працягваюцца. Мы чакаем, што сегмент вырабленых тут тавараў будзе ўключаць Jeep і лёгкія камерцыйныя аўтамабілі, магчыма, гаворка будзе ісці аб мясцовым заводзе», — сказаў Маркіоні.

Група Fiat SpA, якая кантралюе таксама аўтаканцэрн Chrysler, знізіла продажы сваіх брэндаў (Fiat, Chrysler, Jeep і Dodge) у РФ у 2013 годзе на 1 працэнт да 13,602 штук, заняўшы толькі паўпрацэнта рынку.

Канцэрн ужо некалькі гадоў безвынікова спрабуе замацавацца на расійскім рынку, у 2010 годзе Fiat спрабаваў зайсці ў РФ, заключыўшы пагадненне з расійскім «Солерсам», але праз год расійскі партнёр адмовіўся ад праекту, стварыўшы СП з Ford.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?