Паводле Турчынава, сёння Украіна — унітарная дзяржава. Пра гэта ён сказаў журналістам у вёсцы Новыя Пятроўцы (Кіеўская вобласць), адказваючы на просьбу «Інтэрфакса» пракаментаваць выказванні кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова аб неабходнасці федэратыўнага ўладкавання Украіны.
«Спадар Лаўроў, спадар Пуцін і спадар Мядзведзеў могуць прапаноўваць, якія яны хочуць праекты для Расійскай Федэрацыі. Але мне здаецца, што расійскае кіраўніцтва павіннае займацца праблемамі Расейскай Федэрацыі, а не праблемамі Украіны. Ва Украіне ёсць урад, ёсць парламент і грамадзяне, якія будуць вызначаць нашу будучыню», — сказаў Турчынаў.
Ён сказаў, што менавіта ўкраінцы будуць вызначаць і фармат новай Канстытуцыі, і фармат уладкавання краіны.