Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прывялі да падзення беларускага рубля.

Даляр вырас на чарговыя 10 рублёў і дасягнуў 9890 рублёў.

Еўра скочыў з 13580 да 13640 рублёў.

Але найбольшы рост прадэманстраваў расійскі рубель: замест сённяшняга курса 277,5 на заўтра выстаўлены курс 282,5 рубля.

Дэвальвацыя беларускага рубля толькі за адзін дзень склала каля 1%. Пры гэтым за папярэднія тры месяцы нацыянальная валюта ў адносінах да валютнаго кошыка саслабела на той жа 1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?