Кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным папрасіў распаўсюдзіць дзеянне закона «Аб рэабілітацыі рэпрэсаваных народаў» на крымскіх татараў. 

«Вядома ж, 70 гадоў яны рэпрэсаваныя, пакуль, акрамя таго, што прынята пастанова па гарантыях, вы ў пасланні вельмі выразна сказалі, але ў любым выпадку было б нядрэнна, калі б дзеючым законам ад 1991 прыраўняць і крымскіх татараў. Гэта была б сур'ёзная маральная падтрымка крымскім татарам», — заявіў Мініханаў.

Ён таксама адзначыў, што актывісты крымскіх татараў выказалі жаданне сустрэцца з прэзідэнтам Расіі і расказаць пра свае планы.

«І трэцяе, напэўна, на што я звярнуў увагу. Усё ж такі месца пражывання, вось гэтыя паселішчы, па-першае, трэба ўзаконіць. Па-другое, неабходна інфраструктурна падтрымліваць, напэўна, нейкую праграму. Мы гэта абмяркоўвалі і з нашымі калегамі з урада Крыма. Тут таксама патрэбна ваша падтрымка», — дадаў Мініханаў.

«Абавязкова дам заданне ўсё гэта прапрацаваць, усе пытанні, усе тры», — адказаў Пуцін.

18 мая споўніцца 70 гадоў (1944) з дня масавай дэпартацыі крымскіх татараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?