Сярод кіраўніцтва крымска-татарскага народа ёсць розныя падыходы да будучыні ў акупаваным Крыме. Пра гэта заявіў лідар крымскіх татараў, дэпутат Мустафа Джэмілеў.
«Я на курултаі не быў, але там пераважала меркаванне, што нас ніхто не спяшаўся абараняць. Столькі было ўкраінскіх падраздзяленняў і вышэйшай праявай патрыятызму салдат была здача зброі, і толькі спявалі гімн Украіны», — сказаў ён.
«Калі так збіраюцца абараняць Крым, тэрытарыяльную цэласнасць, на што мы можам разлічваць? Таму, напэўна, гэтая акупацыя працягнецца, магчыма, доўгія гады, а народу трэба неяк існаваць, вырашаць іх праблемы. І магчыма ёсць мэтазгоднасць у структурах улады каго-небудзь мець», — выказаў сваё меркаванне Джэмілеў.
Ён адзначыў, што ёсць і іншы бок пытання — калабарацыянізм.
«Супрацоўніцтва з незаконнымі ўладамі, тым больш, з бандыцкай уладай. І гэта вельмі брыдка. І тут, вядома, меркаванні падзяліліся. Справа дайшла да таго, што некалькі чалавек з Меджліса, здаецца дзевяць, сказалі, што, калі пойдзем на супрацоўніцтва з гэтымі бандытамі, то мы пакінем гэты Меджліс», — распавёў ён.
Падчас свайго выступу на нефармальным пасяджэнні Рады Бяспекі ААН у Нью-Ёрку Джэмілеў заявіў, што псеўдарэферэндум аб статусе Крыму з'яўляецца «цынічным» і «абсурдным».