Сёння можа адчыніцца новае акно магчымасцей для паляпшэння адносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, як было ў 2008 г.

Пра гэта заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч 1 красавіка падчас абмеркавання сітуацыі ў Беларусі на пасяджэннях Еўрапарламента і Парламенцкай асамблеі «Еўранэст». 

«Варта працягваць дзейнасць паводле парадку дня, вызначанага на Віленскім саміце «Усходняга Партнёрства»: візавае пытанне, ахова мяжы, абмеркаванне мадэрнізацыі і г.д.

Упершыню за многія гады сфармаваўся такі канструктыўны парадак дня. Нельга дапусціць, каб вакол украінскія падзеі яго паламалі», — лічыць Аляксандр Мілінкевіч.

Выступаючы на пасяджэнні Камітэта па замежнай палітыцы Еўрапарламенту, Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што наша краіна заняла добрасуседскую пазіцыю датычна Украіны. У прыватнасці, прызнана новая ўлада і робіцца спроба прапанаваць пасярэдніцтва паміж Кіевам і Масквой.

«Гэта ёсць праявай правядзення незалежнай палітыкі, таму не варта ізаляваць Беларусь разам з Расіяй з-за нашумелага галасавання ў Генеральнай асамблеі ААН па Украіне», — сказаў Мілінкевіч.

Разам з тым, з парадку дня перамоваў не павінна знікнуць праблема палітвязняў, лічыць старшыня Руху «За Свабоду». 

«ЕС неабходна прыкласцi ўсе намаганнi, каб пераканаць улады Беларусі ў тым, што выгоды дыялогу і незалежнасць краiны сёння напрамую залежыць ад вызвалення палiтвязняў.

Дзеля гэтага варта выкарыстоўваць магчымыя сродкi публiчнай i непублiчнай дыпламатыi. Вызваленне вязняў адкрые каналы эканамiчнай супрацы, iнвестыцый, мадэрнiзацыйнай дапамогi, неабходных для захавання эканамічнага і палітычнага суверэнiтэту Беларусi», — заключыў Аляксандр Мілінкевіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?