Ад сёння аўтавакзал «Маскоўскі» афіцыйна не працуе — з 1 красавіка ён больш не прымае і не адпраўляе міжгародніх маршрутаў. Пакуль «Маскоўскі» яшчэ застаўся адпраўной кропкай некалькіх гарадскіх маршрутаў, аднак і яны неўзабаве будуць перанесеныя на іншыя дыспетчарскія станцыі, а сам будынак, што з'яўляецца адным з самых арыгінальных архітэктурных канструкцый Мінска знясуць. Зямельны ўчастак на месцы аўтавакзала выкупіў расійскі манапаліст «Газпром», які збіраецца пабудаваць на месцы аўтавакзала свой бізнэс-цэнтр.

На аўтавакзале «Маскоўскім» больш не працуюць касы. Закрыты кіёск «Белсаюздруку», пункт абмену валют. Аднак пакуль што працуюць буфет і аптэка, хоць праход да яе перакрыты металічнымі лаўкамі.

На вакзал прыходзяць рэдкія людзі, якія не ведалі аб зменах транспартных маршрутаў. Аб закрыцці вакзала ім гучна паведамляе дворнік у жоўтай камізэльцы і з дзяркачом у руках: «Вакзал закрыты! Вакзала больш няма»

З 1 красавіка аўтавакзал «Маскоўскі» больш не прымае міжгароднія рэйсы.

Будынак аўтавакзала досыць малады — яго скончылі ў 1999 годзе. 

Будынак «Маскоўскага» — адметная ў архітэктурным плане вантавая канструкцыя, з казырком, падвешаным на тросах да цэнтральнай вежы. 

Закрыты кіёск «Белсаюздрука». 

Закрыты кіёск «Белсаюздрука». 

Цяпер на аўтавакзале працуюць толькі буфет і аптэка. 

Прадавачка Людміла Іванаўна не ведае, што з ёю будзе далей. «Мінсктранс» прапаноўваў ёй пасаду буфетчыцы на адным з канцавых прыпынкаў, але яна адмовілася, бо яна «прадавачка, а не буфетчыца». Не паведамілі Людміле Іванаўне і дату, да якой яна і яе калегі мусяць працаваць на пустым вакзале. 

Фармацэўт у адкрытым аптэчным кіёску. У гэты кіёск нельга прайсці — галерэя, што вядзе да яго, загароджаная металічнымі крэсламі. 

Загароджаны крэсламі праход. 

Загароджаны крэсламі праход. 

Гадзіннік над цэнтральным уваходам. Экран, па якім транслявалася рэклама, адключылі. 

Сцены аўтавакзала аздоблены пано «Балада аб Бацькаўшчыне» Віктара Хацкевіча. Пакуль не зразумела, што станецца з пано падчас дэмантажу вакзала.

На вакзале засталіся толькі супрацоўнікі, выпадковыя мінакі і таксісты, якія прапануюць развезці «куды трэба» тых, хто не ведаў аб закрыцці вакзала. 

Трапіць у вакзал можна толькі праз адзіны адкрыты цэнтральны ўваход на першым паверсе. 

Салдат чакае маршрутнае таксі. 

Салдат чакае маршрутнае таксі. 

Аўтавакзал «Маскоўскі» знясуць. На яго месцы пабудуюць бізнэс-цэнтр расійскага «Газпрома». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?