1 красавіка прыкладна а 10-й гадзіне на перасячэнні вуліцы Максіма Багдановіча і праспекта Машэрава ў Мінску здарылася ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў і тралейбуса.

Тралейбус і аўтамабіль «БМВ», рухаючыся па Багдановіча ў напрамку Машэрава, спыніліся на святлафоры і пасля ўключэння дазвольнага сігналу выехалі на скрыжаванне Багдановіча — Машэрава. У гэты момант аўтамашына «Пежо» рухалася па праспекце Машэрава з боку вуліцы Куйбышава ў напрамку Багдановіча і ўчыніла сутыкненне з «БМВ», якую ад удару адкінула на тралейбус.

У ДТЗ пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Кіроўца і пасажыр «БМВ» здолелі выбрацца з аўто толькі пасля прыезду супрацоўнікаў ДАІ, таму што былі заблакаваныя з аднаго боку тралейбусам, з другога — «Пежо».

Паводле папярэдніх звестак і паказаннях відавочцаў, аўтамашына «Пежо» перасякала скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора. Супрацоўнікі ДАІ ўстанаўліваюць усе акалічнасці ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?