01.04.2014 / 15:49

Памёр славуты французскі гісторык Жак Лё Гоф 2

Вядомы французскі гісторык Жак Лё Гоф памёр у Парыжы. Яму было 90 гадоў. Пра гэта паведамляе газета Le Monde. Прычыны смерці гісторыка не называюцца.

Жак Лё Гоф нарадзіўся 1 студзеня 1924 года ў горадзе Тулон, вывучаў гісторыю еўрапейскага сярэднявечча, у прыватнасці, быў буйным спецыялістам па XIII ст. Ле Гоф з'яўляецца аўтарам многіх навуковых кніг і біяграфій вядомых гістарычных дзеячаў (Людовіка IX Святога і Францыска Асізскага).

Першая кніга Лё Гофа «Інтэлектуалы ў сярэднія вякі» выйшла ў 1956 годзе, аднак папулярнасць яму прынесла кніга «Нараджэнне чысцілішча» (1981): рэлігія была адной з яго любімых тэм.

З 1975 па 1977 год гісторык займаў пасаду першага дырэктара французскай Вышэйшай школы сацыяльных навук.

0
turtle / Адказаць
01.04.2014 / 23:55
R.I.P. Вялікую спадчыну пакінуў вялікі гісторык. Будзе жыць у сваіх працах яшчэ доўга. Як глядзеў на гісторыю, як апавядаў яе. Пакаленні і пакаленні могуць чэрпаць...
0
Алесь Петухоў / Адказаць
03.04.2014 / 02:52
Наконт самай вядомай яго кнігі, падаецца сказана не зусім справядліва....нашмат больш вядомая "Цывілізацыя Сярэднявечнага Захаду". Менавіта гэта кніга была сярод першых, якая з'явілася на прасторы былога СССР за часамі "перабудовы".... R.I.P. ... у сваіх кнігах ён будзе жыць нашмат даўжэй,чым гэнныя 90 год....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру