01.04.2014 / 16:42

Жыхар вёскі ў Брэсцкай вобласці на адным дрэве прымацаваў амаль 20 шпакоўняў 4

Жыхар вёскі Папялёва ў Брэсцкай вобласці на адным дрэве прымацаваў амаль два дзесяткі шпакоўняў. Прычым архітэктурнае рашэнне кожнага птушынага дома ўнікальнае: для аматараў адасобленага жыцця — аднамесныя домікі, для вялікіх сем'яў — шматпакаёвыя «катэджы».

Трапляюцца і зусім унікальныя будынкі, напрыклад, у выглядзе чалавека, які грае на гітары. Ёсць тут і адзіная на ўсю вёску кантора ЖКГ. У якасці будматэрыялаў у ход ідуць старыя маслабойкі, тыя, што засталіся «не пры справах» дошкі і нават тэлевізар, які адслужыў свой век.

Сталыя «апартаменты» пералётным птушкам вясковы майстар прапанаваў больш за 10 гадоў таму. Кажа, пасяліў у сябе на ўчастку шпакоў выключна з-за любові да іх пеўчага таленту. У планах — збудаваць шпакоўню ў выглядзе самалёта.

Аляксандр Шчурко кажа: «2 × 10 зраблю. Дзве дошкі па баках наб'ю, унізе паўкругам, дзірак панараблю, паміж імі перагародкі. Колькі хочаш шпакоўняў, хоць 20, хоць 10, хоць 5».

0
Калгас / Адказаць
01.04.2014 / 16:55
Не будуць там жыць шпакi. У домiках дзе две альбо тры кватэры яны не селяца. Асобна - калiласка, гуртам няхочуць.
0
птушка / Адказаць
01.04.2014 / 17:30
Калі гэта рабілася для птушак, то выйшла глупства. Шпакі не каланіяльныя птушкі, таму ім і дзве шпакоўні на суседніх дрэвах не патрэбныя. Што тычыца патрэбы ў шпакоўнях, то шпакі - гэта апошні наш від, каму трэба дапамагаць такім чынам, боколькасць яго не зніжаецца. Найлепш жа для птушак (і не толькі) пакідаць старыя дуплістыя дрэвы - тады будзе і дом, і магазін для многіх жывых істотаў.
0
Siarzhuk / Адказаць
01.04.2014 / 17:39
А з коткамі як даець рады?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру