Нямеччына, Францыя і Польшча заклікалі да правядзеньня міжнароднай канфэрэнцыі па Ўкраіне з удзелам Расеі. Тым часам сёньня абмяркуюць ўкраінскае пытаньне ў НАТО.

Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў гэтых краінФранк-Вальтэр ШтайнмаерЛаран Фабіюс і Радаслаў Сікорскі сустрэліся ў панядзелак у Вэймары ў трохбаковым фармаце.

«Каб паслаць Украіне моцны сыгнал падтрымкі, кансалідаваць міжнародныя намаганьні і абмеркаваць неабходныя рэформы, мы прапануем правесьці канфэрэнцыю, якая будзе спрыяць збору міжнароднай дапамогі, уключаючы тэхнічнае садзейнічаньне Ўкраіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 25 траўня. Мы таксама будзем вітаць удзел Расеі»,— адзначаюць кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў трох эўрапейскіх дзяржаў.

Тым часам сёньня ў Бруселі пачынаецца двухдзённае нарада краін-сябраў Паўночнаатлянтычнага альянсу. Як перадае «Польскае радыё», галоўная тэма сустрэчы — абмеркаваньне магчымых новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі за дзеяньні ў Крыме.

У аўторак міністры краін НАТО ў чарговы раз выкажуць сваю падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і правядуць дыскусіі па далейшым фармаце адносінаў з Расейскай Фэдэрацыяй.

Акрамя таго, заплянавана дыскусія па падтрымцы тых краін — сябраў НАТО, якіх непасрэдна можа закрануць расейска-ўкраінскі канфлікт.

Неўзабаве пасьля анэксіі Крыма Расеяй НАТО замарозіла супрацоўніцтва з Масквой. Таксама была прыпыненая большасьць дыпляматычных кантактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?