Нападаючы італьянскага футбольнага клуба «Сасуола» Антоніа Флора Флорэс усынавіў дзіця, якое на мінулым тыдні было знойдзенае ў цягніку ў Неапалі.

30-гадовы футбаліст, даведаўшыся, што бацькі дзіцяці так і не былі знойдзеныя, не застаўся ўбаку і звязаўся з уладамі.

«Убачыўшы інфармацыю пра маленькага Франчэска, мы зрабілі так, як падказала нам сэрца. Я — футбаліст, але, перш за ўсё, я — бацька. Я ніякі не герой. Зараз мы займаемся законнымі працэдурамі», — паведаміў гульца.

Як высветлілі медыкі, нованароджанаму дзіцяці, знойдзенаму пад адным з сядзенняў цягніка, было ўсяго 3-4 дні.

Флора Флорэс мае трое сваіх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?