Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю газеце «Звязда».

На пытанне аб тым, ці па-ранейшаму Беларусь зацікаўлена ў далучэнні Украіны да Мытнага саюза, Уладзімір Макей сказаў, што «пашырэнне Мытнага саюза — не самамэта» і цалкам залежыць ад суверэннага выбару краін. «Мы лічым, што ўкраінскі народ павінен сам выбіраць інтэграцыйны вектар развіцця. Якім бы ён ні быў, мы працягнем развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Украінай па ўсіх кірунках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — заявіў Макей.

Пры гэтым ён мяркуе, што «ўступленне Украіны ў Мытны саюз таксама прынесла б украінскім партнёрам бясспрэчныя эканамічныя дывідэнды, у тым ліку ў частцы фарміравання дадатковых умоў для росту тавараабароту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0