Расійскі бок адмяніў запланаваныя раней перамовы з Украінай на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, якія павінны былі адбыцца 4 красавіка ў Мінску.
Пра гэта паведаміў в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзяшчыца ў аўторак у Брусэлі.
«Мы дамаўляліся з міністрам замежных спраў Расіі аб кантактах на ўзроўні намеснікаў міністраў. Гэтая сустрэча была амаль ўзгоднена, але ўчора мы атрымалі сігнал аб тым, што, на жаль, спадар Карасін не зможа прыехаць на гэтую сустрэчу 4-га красавіка ў Мінску», — сказаў ён.
У сувязі з гэтым, па словах міністра, украінскі бок будзе шукаць іншыя варыянты ажыццяўлення такіх кантактаў.
Адказваючы на пытанне аб наступнай сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, Дзяшчыца сказаў: «Я не ведаю, калі будзе наступная сустрэча з Лаўровым, мы з ім не дамаўляліся аб сустрэчы».
Як вядома, першая сустрэча Лаўрова і Дзяшчыцы адбылася 24 сакавіка ў Гаазе «на палях» ядзернага саміту па бяспецы.