Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што правядзенне дэнамінацыі - гэта чыста тэхнічнае пытанне.
«Але ў нас жа народ які? А, мяняюць: пабег, трэба скупіць, памяняць на даляры, еўра і г.д.», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама заклікаў не бегаць па абменніках, а траціць нацыянальную валюту на набыццё неабходных пакупак. «Пажадана, каб у абменнікі вы не хадзілі, а хадзілі ў крамы і куплялі для сябе ўсё, што неабходна», — сказаў ён.