Прэм'ер-міністр Казахстана Серык Ахметаў абвясціў пра сваю адстаўку.

ria.ru

ria.ru

Па словах кіраўніка кабінета міністраў, прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў ўжо зацвердзіў яго сыход з пасады прэм'ера. Адстаўка Ахметава азначае, што і ўвесь урад аўтаматычна будзе распушчаны. Да прызначэння новага кіраўніка ўрада Ахметаў застанецца ў статусе в.а. Аб прычынах адстаўкі мясцовыя СМІ пакуль не паведамляюць.

Інфармацыя аб роспуску ўрада з'явілася ў СМІ яшчэ за некалькі гадзін да пасяджэння. Сярод верагодных прэтэндэнтаў на пасаду фігуруюць віцэ-прэм'ер Бахытжан Сагінтаеў і старшыня мажыліса (ніжняй палаты парламента) Нурлан Нігматулін.

Ахметаў займаў пасаду прэм'ер-міністра з 24 верасня 2012 года. Сваю палітычную кар'еру ён пачаў у 2001 годзе з пасады акіма (кіраўніка) горада Цеміртаў, пазней — першага намесніка акіма Астаны. З 2006 па 2009 узначальваў Міністэрства транспарту і камунікацый, а ў 2012 быў прызначаны віцэ-прэм'ерам Казахстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?