Віктар Януковіч заявіў, што прасіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна выкарыстаць расійскія войскі для абароны жыццяў украінцаў. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Палітык дадаў, што ў аддзяленні Крыма ад Украіны вінаватыя цяперашнія ўлады ў Кіеве, а Расія і сам Януковіч «ні пры чым».

Па словах Януковіча, рэферэндум у Крыме быў формай пратэсту мясцовага насельніцтва супраць новых украінскіх уладаў.

Пра якую дэмакратычнасць выбараў можна казаць, калі натоўпы бандытаў ходзяць вакол ВР. Таму вынікі прэзідэнцкіх выбараў (25 мая) будуць выклікаць пытанні, сказаў ён.

На пытанне, хто даваў загад снайперам страляць па людзях, Януковіч сказаў, што стральба вялася ў той час, калі ён вёў трохбаковыя перамовы, а стральба вялася з будынкаў, якія кантраляваліся апазіцыяй.

«Я ніколі не даваў ніякіх указанняў страляць, і зброя ніколі не выдавалася тым спецпадраздяленням, якія ўдзельнічалі ў абароне дзяржастаноў», — сказаў ён.

«Ніякая ўлада не варта і кроплі крыві», — дадаў ён. «У мяне рука не падымалася», — сказаў ён.

Ён заўважыў, што Майдан падзяліўся на дзве часткі: на мірных людзей, і радыкальную ўзброеную частку», — сказаў ён. Ён дадаў, што лічыць гэтых людзей бандытамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?