Помнік Уладзіміру Леніну ў Мікалаеве хутка адновяць. Пра гэта паведаміла прэс-служба аблсавету.

У аўторак старшыня аблсавету Тарас Крэмень і в.а. гарадскога кіраўніка Юры Гранатураў правялі аператыўную нараду пра хаду работ па рэстаўрацыі помніка Леніну. Цяпер ён захоўваецца ў краязнаўчым музеі.

«Якім бы чынам не мянялася наша стаўленне да тых ці іншых гістарычных падзей або фігур, але вандалізму ў цывілізаваным горадзе не павінна быць месца», — заявілі чыноўнікі.

Усе неабходныя падрыхтоўчыя працы па рэстаўрацыі помніка ўжо завершаныя, і ўжо ў сераду брыгада спецыялістаў пачынае рэстаўрацыю скульптуры.

Кіраўнікі Мікалаеўшчыны паабяцалі параіцца з грамадствам.

«Па нашых разліках, ня пазней за 15 траўня мы зможам вярнуць ёй ранейшы выгляд, пасля гэтага мы вынесем на суд грамадства далейшы лёс гэтага манумента, высветлім, дзе менавіта хацелі бы яго бачыць мікалаеўцы», - паабяцаў Гранатуров.

Як вядома, помнік Леніну на галоўнай плошчы ў Мікалаеве скінулі з пастамента падчас акцыі пратэсту 22 лютага. Пасля таго, як камунальнікам не ўдалося кранам падняць помнік, яго проста спіхнулі аўтамабілем, у выніку чаго ў Леніна адвалілася галава. На месца помніка ўсталявалі сцяг Украіны.

Штуршок «ленінападу» далі падзеі 8 снежня, калі пратэстоўцы звалілі і разбілі помнік Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве. Пасля гэтага ў розных гарадах Украіны дэмантавалі, знеслі або пашкодзілі дзясяткі гэтых манументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?