У Мінску затрыманы падазраваны ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у Фрунзенскае РУУС сталіцы звярнулася дзяўчына з заявай аб тым, што невядомы мужчына ўчыніў адносна яе гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. Позна вечарам, калі яна вярталася з працы, у двары дома на яе напаў злачынца.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўлена асоба падазраванага. Затрыманы 57-гадовы мужчына, раней тройчы судзімы за згвалтаванні. У 2010 годзе ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.
Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа. Праводзіцца расследаванне. У следчых ёсць падставы меркаваць, што затрыманы можа мець дачыненне да іншых злачынстваў.
Фота затрыманага размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.