Галоўнакамандуючы Аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў заявіў, што расійскім войскам спатрэбіцца менш за 12 гадзін, каб здзейсніць напад на Украіну, калі Масква аддасць адпаведны загад.

Паводле яго слоў, Расія мае ўсе ваенныя рэсурсы, неабходныя для ўварвання ва Украіну. Паўночнаатлантычны альянс лічыць, што расійская ваенная аперацыя можа «дасягнуць сваіх мэт ад трох да пяці дзён».

Генерал Брыдлаў таксама адзначыў, што ў НАТА няма сведчанняў таго, што расійскія войскі вяртаюцца ў казармы, у сувязі з чым сітуацыя на мяжы Расіі і Украіны па-ранейшаму выклікае сур'ёзныя засцярогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?