На будаўніцтве БелАЭС выканана 5% ад агульнага аб'ёму работ. Пра гэта сёння паведаміў журналістам намеснік генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве РУП «Беларуская АЭС» Андрэй Баркун падчас прэс-тура беларускіх і замежных журналістаў у рамках IV Міжнароднай выставы-канферэнцыі «Атамэкспа-Беларусь 2014».

Андрэй Баркун пацвердзіў, што разрыў паміж пачаткам будаўніцтва першага і другога энергаблокаў АЭС складае замест планавых паўтара года толькі шэсць месяцаў. Гэта дасягнута за кошт таго, што земляныя работы на пляцоўцы будаўніцтва другога энергаблока былі пачаты раней графіка, што дало магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць абсталяванне, якое вызвалілася ад земляных работ на пляцоўцы першага энергаблока. Па словах намесніка гендырэктара, узровень выканання фінансавага плана будаўніцтва таксама набліжаецца да 5%. Ён растлумачыў, што ў кошце АЭС вялікую ўдзельную вагу займае непасрэдна абсталяванне станцыі.

«У цяперашні час па 70% абсталявання першага і другога блокаў прайшлі конкурсы, вызначаны падрадчыкі, з імі заключаныя кантракты. Пачаты выраб дэталяў, якія патрабуюць працяглага (ад года да двух) тэрмiну работ, і заводы-вытворцы ўжо пачалі выкананне замовы. У адрас вытворцаў ажыццявілі першыя плацяжы «, - сказаў Андрэй Баркун.

У цяперашні час на будаўніцтве БелАЭС задзейнічана, па ўдакладненых дадзеных, 2600 чалавек, з якіх каля 2100 складаюць работнікі беларускіх прадпрыемстваў. Астатнія 500 — работнікі расійскага прадпрыемства «Росспецэнэргамантаж», сярод якіх, па словах прадстаўніка АЭС, таксама працуе шмат беларусаў. Вядома, што ў цяперашні час на працу ў РУП «Беларускай АЭС», прынятыя два былых спецыялісты Ігналінскай АЭС, адзін з якіх з'яўляецца начальнікам турбіннага цэха. Плануецца, што да канца года агульная колькасць работнікаў на будаўніцтве АЭС дасягне 3 400 чалавек.

«Будуць расці і тэмпы, і аб'ёмы работ, — распавёў Андрэй Баркун. — Сёння работы вядуцца ўжо на 40 аб'ектах станцыі, прычым на 15 працы пачатыя ў першым квартале 2014 года. Усяго ж трэба будзе ўзвесці 120 аб'ектаў Беларускай АЭС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?