Брэсцкія абаненты аператараў сотавай сувязі атрымалі сёння раніцай каля 1000 sms-паведамленняў ад тэлефонных махляроў, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Брэсцкага аблвыканкама. Масавая sms-рассылка была наступнага зместу: «Добры дзень, пазваніце мне тэрмінова 0023221340696».

Як аказалася, на гэты заклік адгукнуліся многія карыстальнікі мабільных тэлефонаў. Якая колькасць грамадзян пацярпела ад махляроў, зараз ўсталёўвае міліцыя. 

Начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Андрэй Галодка адзначыў, што схема ашуканцаў простая.

Паказаны ў sms-паведамленні нумар тэлефона платны і зарэгістраваны ў Рэспубліцы Сьера-Леонэ. Жыхары Брэсцкай вобласці, якія патэлефанавалі сёння раніцай у гэтую дзяржаву ў Заходняй Афрыцы, праспансаравалі невядомага афрыканца на круглую суму.

Супрацоўнікі міліцыі заклікаюць карыстальнікаў мабільных тэлефонаў быць пільнымі і нагадваюць, што першыя лічбы ў нумарах у Беларусі пачынаюцца з «375». Ва ўсіх астатніх выпадках гаворка ідзе пра іншыя дзяржавы.

А аднаму з абанентаў мабільнай сувязі з Мінску прыйшла аналагічная смс-ка, але на беларускай мове.

Паведамленне, якое вы бачыце на фота, прыйшло да жыхаркі Мінску 1 красавіка. Яна зацікавілася беларускамоўнай sms-кай і патэлефанавала. Як распавяла пацярпелая, ёй адказаў мужчынскі голас, які пачаў распавядаць, што дзяўчына выйграла ў латэрэі нейкі прыз. Зразумеўшы, што гэта ашуканства, яна скончыла размову, пасля чаго пабачыла, што з яе рахунка знікла вялікая сума грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?