peizažainuotraukose.lt

peizažainuotraukose.lt

У бліжэйшыя суткі, 5 красавіка, тэрыторыя краіны апынецца ва ўладзе скандынаўскага антыцыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца са Скандынаўскага паўвострава праз тэрыторыю Беларусі. Чакаецца малавоблачнае і без ападкаў надвор'е. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -2.. -8°С, днём паветра прагрэецца да +7.. +12°С, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі да +14°С.

Атмасферны ціск ноччу працягне расці, днём істотна не зменіцца.

У нядзелю 6 красавіка, захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і пачне паступаць больш цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Ападкаў па - ранейшаму не чакаецца. Пацяплее.

Мінімальная тэмпература паветра ноччу -3.. +2°С, максімальная днём +11.. +17°С, месцамі па поўдні краіны да +19°С.

У панядзелак, 7 красавіка, уначы па Віцебскай вобласці, а днём па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 0.. +6°С; днём +10.. +17°С, па паўднёвым захадзе да +18.. +20°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?