Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выклала ў Instagram фотку з пярсцёнкам на безыменным пальцы.
Фатаграфія з'явілася ў афіцыйным допісе тэнісісткі з подпісам: «Так, я зрабіла сэлфі.. Чым яшчэ заняцца ў заторы? Я ўжо і паспявала і патанцавала, якія яшчэ варыянты?»
Пярсцёнак на пальцы тэнісісткі ў кадры відавочна не выпадковы, асабліва пасля паведамленняў, што магчымае вяселле Азаранкі і музыканта Рэдфу ў хуткім часе адбудзецца ў Індыі.
Раней Вікторыя не жадала казаць пра гэта журналістам.
Раней у прэсе неаднаразова з'яўляліся паведамленні пра стасункі спартсменкі і музыканта.
0
0
0
0
0
0