Генеральная пракуратура Беларусі абмежавала доступ да 12 «наркатычных» сайтаў.
Гэтыя інтэрнэт-рэсурсы прапагандавалі спажыванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама ўтрымлівалі аб'явы пра іх незаконны продаж, паведамілі ў пракуратуры.
Акрамя таго, сёлета Генеральная пракуратура прапрацуе пытанне ўзмацнення адказнасці грамадзян за распаўсюд наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
0
0
0
0
0
0