Мінская міліцыя высвятляе асобы ахвяр сексуальнага маньяка. У Мінску затрыманы мужчына, які падазраецца ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікі праваахоўных органаў падазраюць затрыманага ва ўчыненні ў 2007 і 2008 гадах гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да жанчын у пад'ездах шматкватэрных дамоў. 

Ёсць падставы меркаваць, што гэты грамадзянін можа быць замешаны ва ўчыненни аналагічных злачынстваў на тэрыторыі Заводскага раёна Мінска ў названыя гады, а таксама раней і пазней. Падазроны выглядае на 35-40 гадоў, мажнага целаскладу, ростам каля 190 сантыметраў. Яго фота размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыя ўстанаўлівае пацярпелых ад дзеянняў затрыманага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?