Урад Украіны распрацаваў законапраект, па якім міліцыя будзе рэарганізавана ў паліцыю, паведаміў першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Віталь Ярэма ў інтэрв'ю карэспандэнту Укрінфарм.

«Распрацаваны праект закона аб паліцыі, які цяпер праходзіць адпаведныя ўзгадненні, — сказаў Віталь Ярэма.

У дакуменце вызначана, што паліцыя — гэта праваахоўны орган, на які ўскладзена, у прыватнасці, арганізацыя бяспекі грамадзян, іх канстытуцыйных правоў і свабодаў. У сувязі з гэтым прапануецца новая структурная мадэль МУС, удакладніў чыноўнік.

«Сёння МУС Украіны з'яўляецца міністэрствам міліцыі, а ў рэчаіснасці ў яго склад павінны ўваходзіць памежнікі, МНС, Нацыянальная гвардыя фінансавая паліцыя», — растлумачыў Ярэма.

Ён адзначыў, што згодна з законапраектам міністр унутраных спраў павінен быць палітычнай фігурай, у пагонах застаюцца толькі кіраўнікі структурных падраздзяленняў, якіх будуць афармляць на працу пагадненнем тэрмінам на 5 гадоў.

«Мы плануем зрабіць так, каб пры змене міністра не мяняліся профільныя кіраўнікі, як гэта робіцца цяпер. Прафесіяналы павінны заставацца, пры гэтым ім будзе забаронена займацца пошукам і заробкам сродкаў, калі, напрыклад, начальнік міліцыі бегае па прадпрыемствах з працягнутай рукой», — заявіў першы віцэ-прэм'ер.

У той жа час, паводле яго словаў, ёсць жорсткі супраціў рэформам у сістэме МУС з боку людзей, якія «думаюць па-савецку і не жадаюць змен». « Давядзецца пераадольваць вялікі супраціў рэформам, у тым ліку ў ведамаснай адукацыйнай сферы, дзе прадугледжваецца скарачэнне генеральскіх пасадаў. Аднак змены будуць, таму што яны — патрабаванне часу», — падкрэсліў Ярэма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?