Гэты намер быў агучаны на працоўнай сустрэчы кіраўніцтва «Бел Хуавэй Тэхноладжыз» (прадстаўніцтва кітайскага тэлекамунікацыйнага гіганта ў нашай краіне) з намеснікам прэм'ер-міністра Анатолем Тозікам, паведамляюць у прэс-службе ўрада.

Генеральны дырэктар кампаніі Чжан Дунлян пацвердзіў зацікаўленасць кітайскага боку ў стварэнні інтэлектуальна-транспартнай сістэмы Мінска, а таксама ў рэалізацыі ў сталіцы Беларусі праекта «Бяспечны горад», які Huawei ўжо паспяхова ўкараніла не толькі ў Кітаі (горад Чэнду), але і за мяжой (Душанбэ, Кішынёў).

Праект «Бяспечны горад» — гэта праграмны комплекс з ужываннем відэаіаналітычных рашэнняў, які дапамагае хутка вызначыць і аператыўна адрэагаваць на ўсякага роду няштатныя сітуацыі на гарадскіх вуліцах, а таксама своечасова прыняць меры па ліквідацыі іх наступстваў. Калі коратка, гэта комплексная інфармацыйная сістэма, здольная акумуляваць, аб'ядноўваць, аналізаваць і групаваць разнастайныя дадзеныя, якія паступаюць з мноства крыніц, у тым ліку відэакамер.

Цяпер кампанія знаходзіцца ў пошуку надзейнага беларускага партнёра для пашырэння сфер сваёй дзейнасці ў Беларусі, у тым ліку для арганізацыі сумесных распрацовак і сумеснай вытворчасці. Акрамя таго, Huawei ппрацуе над пытаннем аб рэгістрацыі даччынай кампаніі ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку для арганізацыі на яго тэрыторыі новых вытворчасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?