Міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакоў прапануе ўвесі крымінальную адказнасць для выбаршчыкаў, якія прадаюць свае галасы. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. 

«Яшчэ адна навіна для ўкраінскага заканадаўства — увесці крымінальную адказнасць для выбаршчыкаў, якія згаджаюцца прыняць сродкі і іншыя матэрыяльныя даброты ў абмен на галасаванне за таго ці іншага кандыдата ці палітычную сілу. Ні для каго не сакрэт, што подкуп выбаршчыкаў, і іншыя парушэнні сталі нормай жыцця для ўкраінскага грамадства. Задача МУС — пакласці канец безадказнай дзейнасці асоб, для якіх подкуп выбаршчыкаў — звычайная справа. Адказваць за подкуп павінны не толькі тыя, хто прапаноўвае, але і тыя, хто згаджаецца «, — адзначана ў паведамленні.

На думку Авакава, выбаршчык, які прадаў свой голас, павінен несці адказнасць.

«Гэта можа быць штраф у памеры ад 1700 да 5400 грыўняў або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на той жа тэрмін. Калі на гарачым зловяць асоб, якія прапануюць выбаршчыку прыняць»пагадненне», то яны будуць адказваць перад Законам, гэта можа быць зняволенне тэрмінам ад 5 да 7 гадоў «, — піша кіраўнік МУС.

У сувязі з гэтым Авакоў мае намер звярнуцца да в.а. прэзідэнта Украіны, кабінеца міністраў з прапановай унесці адпаведны законапраект у парадак дня бліжэйшага пасяджэння Вярхоўнай Рады для яго неадкладнага і пазачарговага абмеркавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?