«Правы сектар» абвясціў правядзенне ў суботу, 5 красавіка, у 12:00 на Майдане Незалежнасці суботніка. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце партыі.

У межах суботніку павінны сабрацца «Правы сектар» і іншыя грамадскія арганізацыі, якія бралі актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях апошніх месяцаў. Мэта іх акцыі — навядзенне парадку на галоўнай плошчы краіны і ўборка смецця.

«Абарончыя збудаванні, узведзеныя актывістамі Майдану, выканалі сваю функцыю. Усе, хто хацеў сфатаграфавацца на памяць аб рэвалюцыі на іх фоне, змаглі гэта зрабіць. Пара вяртацца да мірнага жыцця, рыхтавацца да Вялікадня. А напярэдадні гэтага свята, як вядома, трэба прыбіраць сваё жыллё, свой двор і свой горад», — заяўляюць у «Правым сектары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?