05.04.2014 / 12:36

Бакіева асудзілі на 25 гадоў за замах на забойства брытанца 9

Экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў завочна прысуджаны ў краіне да 25 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю замаху на грамадзяніна Вялікабрытаніі Шона Дэйлі.

Брат былога прэзідэнта Жаныбек Бакіеў па гэтай справе прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Старэйшы сын былога кіраўніка дзяржавы Марат Бакіеў прысуджаны да 20 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці, малодшы сын Максім Бакіеў — да пажыццёвага пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе Unian.net.

Следствам было ўстаноўлена, што ў 2005 годзе сям'я Бакіевых вырашыла завалодаць залатарудным радовішча Джэруй у Таласкай вобласці Кыргызстана, якое на той момант належала кампаніі Oxus Gold. Яе кіраўніком з'яўляўся брытанскі грамадзянін Дэйлі, і сям'я Бакіевых вырашыла яго ліквідаваць, адзначаецца ў справе.

«У Дэйлі ў 2006 годзе было зроблена 6 стрэлаў з пісталета калібра 5,6, аднак дзякуючы своечасова аказанай медыцынскай дапамогі іншаземец выжыў», — адзначылі ў судзе, які выносіў прысуд.

Прэзідэнт Бакіеў быў зрынуты ў выніку рэвалюцыі ў красавіку 2010 года. Разам з ім рэспубліку пакінулі Жаныбек Бакіеў, які ўзначальваў Службу дзяржаўнай аховы; які працаваў да гэтага намеснікам старшыні дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі Марат Бакіеў і які кіраваў Цэнтральным агенцтвам па развіцці інвестыцый і інавацый Максім Бакіеў.

Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыехаў у Беларусь па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі 19 красавіка 2010 года.

Курманбек Бакіеў, яго брат Жаныбек, сын Марат і іншыя набліжаныя завочна былі абвінавачаныя ў масавым забойстве, спалучаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і аб’яўлены ў міжнародны вышук.

Новыя ўлады Кыргызстана неаднаразова звярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева, але атрымлівалі адмову. На думку беларускага боку, прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы Бакіева няма.

Па звестках СМІ, Бакіеў будуе сабе дом на ўскрайку Мінска, калі «Мінск-Арэны».

Так выглядае будоўля Бакіева з участка Пракаповіча

Тут жывуць кіргізы, кажуць мясцовыя жыхары.

nn.by

0
P.S.KOLTSOV / Адказаць
05.04.2014 / 13:02
А вот,вот сейчас,сейчас у Лукашенки,будет больше головняка.А тут чемпионат,чих его пых,на носу!
0
Мэндаль / Адказаць
05.04.2014 / 14:21
Гнаць трэба гэтых бакіевых з Беларусі.
0
Марго / Адказаць
05.04.2014 / 14:22
Рука руку мые. Ва ўладзе большасці краінаў махляры, вар'е, вар'яты і садысты. Колькі можна трываць. Беларусь, прачніся!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру