Грамадскага актывіста Васіля Сергіенку з горада Корсунь-Шаўчэнкаўскі Чаркаскай вобласці, якога ўчора выкралі невядомыя, сёння знайшлі мёртвым у Выграіўскім лесе ў 15 кіламетрах ад горада.

«У абед хлопцы з мясцовай самаабароны знайшлі месца, што было падобным на свежавыкапанай ямы. Дачакаліся чаркаскіх крыміналістаў і пачалі раскопваць месца, закрытае смеццем. Там знайшлі цела мужчыны з павернутым тварам у зямлю, на руках — кайданкі. Хлопцы пазналі ў ім зніклага Васіля Сергіенку», — распавядае сотнік Самаабароны Алег Собчанка.

«Пасля таго, як дасталі цела мужчыны, убачылі сляды страшных катаванняў:

у Васіля поўнасцю разбіта галава, перабітыя калені, некалькі нажавых ран у вобласць ныркі, нажавое раненне ў вобласць сэрца спераду і некалькі нажавых у сэрца са спіны, перарэзана шыя спераду, перарэзана патыліца. У магіле значная колькасць крыві, г.зн. дабівалі яго яшчэ там. Яма выкапана была загадзя, таму свежая зямля перамяшаная з сухой. На гэта страшна глядзець, проста месіва нейкае, а не цела чалавека».

Актывісты Самаабароны маюць толькі адну версію забойства: палітычная і грамадская дзейнасць. Васіль Сергіенка быў намеснікам старшыні Народнай Рады Корсуншчыны.

«Мы страцілі аднаго свайго байца. Магчыма, гэта зроблена для таго, каб нас запалохаць і мы перасталі рабіць тое, што робім — кантраляваць уладу», — сказаў Алег.

 Учора ўвечары Васіля Сергіенку, грамадскага актывіста і журналіста, збіла каля ўласнага дома, а затым выкрала група невядомых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?