06.04.2014 / 11:54

Турчынаў нагадае Грыбаўскайце пра Балта-Чарнаморскі саюз 16

Сёньня ў Вільні пачынаецца сустрэча кіраўнікоў парлямэнтаў краінаў Эўразьвязу.

На яе запрошаны і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Украіны, кіраўнік Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў.

Ён, паводле ўкраінскіх дыпляматычных крыніцаў, уздыме пытаньні аб транзыце ў Літву ўкраінскай электраэнэргіі праз Беларусь і стварэньні Балта-Чарнаморскага калектару.

Літоўскі бок ужо афіцыйна паведаміў: раніцай у панядзелак Аляксандра Турчынава прымуць — спачатку сьпікер Сэйму Ларэта Граўжынэне, а затым прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце. Падчас гэтых размоваў, як мінімум, двойчы будзе згаданая і Беларусь.

Найперш гэта тычыцца транзыту ўкраінскай электрычнасьці ў Літву. Яшчэ тры гады таму Кіеў прапанаваў Вільні «пераганяць» электрычнасьць у Літву транзытам праз Беларусь. Але тады Аляксандар Лукашэнка не зацьвердзіў гэты праект. Бакі не сышліся ў цане. І ўсё скончылася тым, што ўкраінская электрычнасьць ідзе ў Літву (і па сёньня) транзытам праз Расею, абмінаючы Беларусь.

Прапанову вярнуцца да гэтай тэмы Аляксандар Лукашэнка зрабіў Аляксандру Турчынаву роўна тыдзень таму, калі прымаў цяперашняга кіраўніка Ўкраіны ў сваёй рэзыдэнцыі ў Ляскавічах. Тады ж два Аляксандры размаўлялі і пра стварэньне транспартнага калідору ад Чорнага мора да Балтыі.

«Мы дамовіліся аб тым, што ў бліжэйшы час у рамках існуючай сёньня камісіі (беларуска-ўкраінскай урадавай) разгледзім, і, калі трэба, пральгатуем гэты транзыт», — заявіў кіраўнік Беларусі.

Літва, як і іншыя краіны Балтыі, таксама зацікаўленая ў гэтым праекце.

***

Балта-Чарнаморскі саюз на пачатку 90-х гадоў быў адной з галоўных ідэяў Беларускага Народнага Фронту і ягонага лідэра Зянона Пазьняка. Асноўным распрацоўнікам ідэі балта-чарнаморскага калектару быў эканаміст Станіслаў Гусак.

0
Неабыякавы / Адказаць
06.04.2014 / 12:04
Чаму б і не. На самой справе Лу нацыяналіст большы за многіх з вас, аб чым распавядаў у тым ліку і Савіку Шустэру.
0
не па Саньке шапка / Адказаць
06.04.2014 / 12:34
неабыякаваму не мінула і 20 гадоў, як да аглаблі дайшло. І то, потым прыйшлося перад нейкім губерам прыніжацца і апраўдавацца! Лукашня, адзявай канькі і айда катацца ў лядовыя палацы!
0
lenik / Адказаць
06.04.2014 / 12:37
"ўкраінская электрычнасьць ідзе ў Літву (і па сёньня) транзытам праз Расею, абмінаючы Беларусь." гэта як жа, цікава?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру