Нацыянальны банк Польшчы ў красавіку ўводзіць у абарот новыя мадэрнізаваныя банкноты наміналам 10, 20, 50 і 100 злотых. Такое паведамленне размешчана на сайце Нацбанка Польшчы.

Выявы пярэдняга і адваротнага бакоў, колеравая гама і памер банкнот будуць ранейшымі, акрамя 100 злотых, якія, ў адрозненне ад купюр ўзору 1994 года, стануць на 3 мм вужэйшымі. Ахоўны комплекс новых польскіх злотых мае некаторыя адрозненні ад старых банкнот. Так, вадзяны знак размешчаны на незадрукаваным полі і, акрамя партрэта, маецца яшчэ і прасветлены вадзяны знак — лічбавае абазначэнне наміналу. На адваротным баку купюр з'явілася ірыдысцэнтная паласа, якая выяўляецца пры нахіле банкноты.

Старыя банкноты ўзору 1994 захоўваюць статус законнага плацёжнага сродку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?