Данецкія сепаратысты пагражаюць сфармаваць «народны абласны савет» і правесці рэферэндум аб далучэнні вобласці да Расіі.
Пра гэта яны заявілі праз гукаўзмацняльную апаратуру, усталяваную ў захопленым будынку абласнога савета / абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Захопнікі зачыталі рэзалюцыю, у якой патрабуюць неадкладнага склікання пазачарговай сесіі Данецкага абласнога савета і прыняцця ёю рашэння аб правядзенні рэферэндуму аб уваходжанні ў склад Расіі.
Калі сёння да апоўначы не будзе склікана пазачарговая сесія, то сепаратысты пагражаюць абвясціць у панядзелак у 12 гадзін «народны мандат», гэта значыць «распусціць абласны савет» і ў якасці дэпутатаў «абраць прадстаўнікоў» ад усіх прадстаўнікоў грамадскасці ў вобласці.
Яны заклікаюць сваіх прыхільнікаў прыйсці да адміністрацыйнага будынка і падтрымаць іх. У цяперашні час у будынак АДА заносяць у вялікай колькасці прадукты харчавання, паведамляе Unian.net.
17:15
Мітынгоўцы патрапілі ў будынак адміністрацыі, прарваўшы кардон міліцыі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў падагналі да будынка вадамёт.
Раней стала вядома, што на плошчы Леніна ў Данецку прайшоў мітынг. Удзельнікі акцыі, колькасць якіх ацэньваецца ад пяцісот да дзвюх тысяч чалавек, скандавалі лозунгі, трымаючы ў руках сцягі Расійскай Федэрацыі, георгіеўскія стужкі, а таксама сцягі прарасійскіх грамадскіх арганізацый.
Live streaming video by Ustream
У Луганску мітынгоўцы ўзялі штурмам будынак СБУ.
Натоўп выбіў дзверы і ўварваўся ў будынак. Дзверы літаральна знеслі.
Тут жа мітынгоўцы прабраліся на другі паверх і пачалі ламаць вокны велізарнымі цаглінамі. Некалькі «актывістаў» забраліся на карніз будынка. Ля ўваходу ў будынак валіць дым: пайшлі ў ход дымавыя шашкі. Таксама на месца прыбыў рэанімабіль.
У Харкаве актывісты Антымайдану з абодвух бакоў заблакавалі вуліцу Рымарскую, не выпускаючы прыхільнікаў Еўрамайдану.
У Харкаве супрацоўнікам міліцыі ўдалося вывесці з акружэння актывістаў Антымайдану амаль два дзесяткі еўрамайданаўцаў.
Больш за паўтары гадзіны міліцыянты выводзілі актывістаў Еўрамайдану ад тэатра ім. Шаўчэнкі па завулку Класічным да вуліцы Клачкоўскай. Антымайданаўцы патрабавалі самасуду, і прабіваючыся праз кардон міліцыі, спрабавалі біць еўрамайданаўцаў. Адбылося некалькі сутычак. У натоўпе выкарыстоўваўся газ.
У выніку гэтага некалькі чалавек атрымалі траўмы, у іх разбітыя твары. На вуліцы Клачкоўскай еўрамайданаўцаў пагрузілі ў аўтазак.
Сёння ў Харкаве каля тысячы агрэсіўна настроеных прарасейскіх актывістаў пікетавалі генконсульства Расіі і Польшчы. Затым яны падзяліліся на дзве часткі і разышліся па розных напрамках да цэнтра горада.