Толькі што мітынгоўцы штурмам узялі будынак упраўлення СБУ ў Луганскай вобласці.
Натоўп выбіў дзверы і ўварваўся ў будынак. Дзверы літаральна знеслі.
Тут жа мітынгоўцы прабраліся на другі паверх і пачалі ламаць вокны велізарнымі цаглінамі. Некалькі «актывістаў» забраліся на карніз будынка. Ля ўваходу ў будынак валіць дым: пайшлі ў ход дымавыя шашкі. Таксама на месца прыбыў рэанімабіль.