Рускія разгойдваюць абстаноўку ў краіне. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і былы прэзідэнт украіны Віктар Януковіч замовілі і аплацілі чарговы віток сепаратысцкіх беспарадкаў на ўсходзе краіны — Луганск, Данецк, Харкаў.
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.
«Адкажу і сепаратыстам і тым гарачым галовам, хто патрабуе любым коштам спыніць беспарадкі. Сітуацыя будзе вяртацца пад кантроль без крыві. Такая каманда праваахоўнікам — гэта праўда», — напісаў ён.
«Сітуацыю стабілізуем. Прымем накат праплочаных маргіналаў і няўхільна адціснем», — дадаў ён.