Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і каардынатар Еўрапейскай Кааліцыі, старшыня аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч былі запрошаныя на з'езд Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, які праходзіць у Гамбургу.

У першы дзень з'езду прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі сустрэчы з міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, статс-міністрам замежных спраў Гернатам Эрлерам, прэм'ер-міністрам зямлі Брандэнбург Матыясам Плятцэкам, дэпутатамі Бундэстага.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся беларуска-нямецкія адносіны, перспектывы дэмакратыі ў Беларусі. Кожную сустрэчу беларускія палітыкі пачыналі з інфармацыі пра паўторны судовы працэс над палітвязнем Дашкевічам, пра іншых вязняў сумлення і прасілі нямецкіх калегаў выкарыстаць свой уплыў для іх вызвалення.

Мікола Статкевіч падарыў нямецкаму міністру партрэт Змітра Дашкевіча. На другі дзень з'езду ў Міколы Статкевіча запланаваныя сустрэчы з старшынёй і міжнародным сакратаром СДПГ, іншымі федэральнымі міністрамі, дэпутатамі Еўрапарламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?