У Маскве на Манежнай плошчы затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку «балотных вязняў». Шасцёра актывістаў выцягнулі рукі такім чынам, нібыта яны трымаюць у іх плакат, аднак самога плаката ў руках у іх не было. Нягледзячы на гэта, яны былі затрыманыя.

Да гэтага паліцыянты затрымалі яшчэ чацвярых удзельнікаў акцыі. Двое з іх па чарзе стаялі ў адзіночных пікетах, астатнія двое спрабавалі выцягнуць сваіх таварышаў з аўтазака.

 Акцыі «Стратэгіі- 6» за вызваленне «балотных вязняў» і ўсіх палітвязняў праводзяцца 6 чысла кожнага месяца ў фармаце народнага сходу і адзіночных пікетаў. Як вядома, 6 сакавіка на Манежнай плошчы таксама прайшлі затрыманні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?