Некалькі сотняў прыхільнікаў федэралізацыі на працягу 10 хвілін адціснулі каля двухсот міліцыянтаў са шчытамі, якія ахоўвалі ўваход у АДА Харкава.

Актывісты, якія захапілі будынак, знялі сцяг Украіны, усталяваны на даху, і ў 21:15 ўзнялі расійскі трыкалор.

Удзельнікі штурму скандуюць «Беркут!», «Міліцыя з народам!».

У ходзе штурму частка супрацоўнікаў міліцыі адышла ўбок.

Прыхільнікі федэралізацыі пачалі штурм будынка абласной адміністрацыі пасля мітынгу, які праходзіў на плошчы Свабоды. Каля паўтары тысячы актывістаў перайшлі вуліцу Сумскую, падышлі ва ўпор да кардона міліцыі. У бок праваахоўнікаў паляцелі выбухпакеты і петарды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?