Адкрыццё футбольнага сезона ў Брэсце адзначылася масавай бойкай фанатаў.
У першым хатнім матчы чэмпіянату Беларусі брэсцкае «Дынама» 6 красавіка прымала «Гомель» (2:0). За некалькі хвілін да пачатку матча на падыходах да стадыёна адбылася бойка паміж фанатамі.
Заўзятары гасцей, рухаючыся калонай у напрамку стадыёна, запалілі дымавую шашку, і тут жа былі атакаваныя фанатамі гаспадароў.
Бойку вельмі жорстка спынілі байцы АМАПу, якія з выкарыстаннем гумовых дубінак уціхамірылі яе ўдзельнікаў.
0
0
0
0
0
0