На паўднёвым усходзе Украіны разыгрываецца такі ж сцэнар, як у Крыме — мітынгі, захоп Абласных дзяржадміністрацый (Харкава, Луганска, Данецка) і ўварванне расійскіх войскаў. Аб гэтым заявіў экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

«Тры дні таму … я прадказаў захоп АДА ва ўсходніх абласцях. Калі дыверсанты ўтрымаюцца там 48 гадзін, расійская армія пачне акупацыю. Гэта такі ж сцэнар, як у Крыме — спачатку мітынг, і калі ён не спрацуе — захоп і расійскае ўварванне. Гэта значыць спачатку «план Суркова», а затым задзейнічаецца Патрушаў (сакратар Савета бяспекі РФ, з 1999 па 2008 — дырэктар ФСБ РФ). Гэта ўсё так прымітыўна на самай справе, што ўкраінская ўлада можа ўсё вылічыць загадзя», — адзначыў Саакашвілі.

На яго думку, галоўнае зараз — поўная ваенная мабілізацыя для абароны ўсходніх рубяжоў Украіны».

«Гэтак жа трэба асабліва сцерагчыся магчымага ўзнікнення прамога непадпарадкавання з боку некаторых мясцовых камандзіраў украінскіх СБ, бо галоўнае разведупраўленне асабліва рыхтавалася ў гэтым кірунку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?