Падчас матчу вышэйшага дывізіёна непрафесійнай баскетбольнай лігі «Нафтавік-Караван» з Гомеля і «Вегас» з Брэста памёр гулец гомельскай каманды Сяргей Максімаў.

За жыццё Сяргея Максімава гадзіну змагаліся медыкі, але выратаваць спартсмена-аматара не ўдалося.

«Гэта была першая гульня плэй-оф. Быў пачатак першай чвэрці. Сяргей на тройцы атрымаў мяч. Барацьбы не было, нічога … Раптам яму проста стала дрэнна. Ён адкінуў мяч і паваліўся на падлогу. У зале адразу выклікалі хуткую, прыехала рэанімацыя. Каля гадзіны дактары змагаліся за жыццё Сяргея … На жаль, не атрымалася», — распавёў адзін з прадстаўнікоў НБЛ.

Амаль увесь склад гэтай каманды — баскетбалісты, што пагулялі на прафесійным узроўні. 36-гадовы Сяргей быў адным з іх.

«Мы выказваем спачуванні родным, блізкім і сябрам Сяргея, а таксама ўсім гульцам і персаналу каманды «Нафтавік-Караван». Гэта не проста інцыдэнт, сябры. Сёння мы страцілі аднаго з членаў нашай вялікай баскетбольнай сям'і. R.I.P.», — гаворыцца ў афіцыйным твітары НБЛ.

У сувязі з трагедыяй ўсе матчы 6 красавіка былі адмененыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?